Саміт
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Саміт (значэнні).
Са́міт (ад англ.: summit — вяршыня, верх) — тэрмін англамоўнага паходжання, які вызначае двух- і шматбаковую сустрэчу на вышэйшым узроўні кіраўнікоў дзяржаў, урадаў.
Тэрмін атрымаў пашырэнне ў мовах краін СНД ў 1980-х гг. Раней выкарыстоўваўся тэрмін сустрэча на вышэйшым узроўні (у сродках масавай інфармацыі таксама называўся сустрэчай ў вярхах).