Рымскія дарогі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рымскія дарогі (лац.: viae — дарогі) — дарожная сетка, створаная рымлянамі для хуткага перасоўвання войскаў, гандлёвых караванаў і кур’ераў.
Часцей за ўсё гэта былі адносна прамыя дарогі паміж важнымі населенымі пунктамі, што давала магчымасць хутка перамясціцца ў неабходнае месца. Рымскія дарогі злучылі паміж сабой шматлікія гарады ў Італіі, затым пачалі з’яўляцца і на іншых тэрыторыях Рымскай імперыі паміж значнымі палітычнымі і эканамічнымі цэнтрамі.
Першапачаткова дарогі будаваліся ў ваенных мэтах, але затым сталі іграць значную ролю ў эканамічным развіцці імперыі. Магчыма, у канчатковым выніку развітая сетка дарог толькі спрасціла заваёву рымскіх тэрыторый варварамі. Пасля падзення Рымскай імперыі дарогамі працягвалі карыстацца па меншай меры каля тысячагоддзя, а ў некаторых выпадках і дагэтуль, хоць зараз яны ўжо пакрыты асфальтам.