Ракако
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ракако (фр.: rococo, ад фр.: rocaille — дэкаратыўная ракавінка, ракушка) — стыль у мастацтве (пераважна, у дызайне інтэр’ераў), узнік у Францыі ў першай палове XVIII стагоддзя (падчас рэгенцтва Філіпа Арлеанскага) як развіццё стылю барока. Адметнымі рысамі ракако з’яўляюцца вытанчанасць, вялікая дэкаратыўная нагружанасць інтэр’ераў і кампазіцый, грацыёзны арнаментальны рытм, вялікая ўвага да міфалогіі, эратычных матываў, асабістага камфорту. Найвышэйшае развіццё ў архітэктуры стыль атрымаў у Баварыі.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |