Пітэкантрап (Pithecanthropus) (ад грэч. πίθηκος — малпа + ἄνθρωπος — чалавек) — малпачалавек ці яванскі чалавек — выкапневы падвід людзей, некалі разглядаўся як прамежнае звяно між аўстралапітэкамі і неандэртальцамі. Існаваў у перыяд між 1 млн і 700 тыс. гадоў таму. Цяпер пітэкантрапа разглядаюць як лакальны варыянт Homo erectus (разам з гейдэльбергскім чалавекам у Еўропе і сінантрапам у Кітаі), характэрны пераважна для Паўднёва-Усходняй Азіі, які не парадзіў непасрэдных продкаў сучаснага чалавека. Не выключана, што прамым патомкам яванскага чалавека з’яўляецца Homo floresiensis.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
† Пітэкантрап |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Euarchontoglires | Міратрад: | Прыматападобныя | Падатрад: | Суханосыя малпы | Падатрад: | Вузканосыя малпы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Homo erectus erectus (Dubois, 1892)
|
Сінонімы |
---|
- Pithecanthropus erectus Dubois, 1894
- Anthropopithecus javaensis
- Hylobates giga Krause, 1895
- Hylobates giganteus Bumüller, 1899
|
|
Закрыць