Прэлат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэлат (ад лац.: praelatus літар. — пастаўлены вышэй) — гістарычны тэрмін, які ўжываўся да кардыналаў, архібіскупаў, біскупаў, генералаў і правінцыялаў манаскіх ордэнаў, абатаў і іншых асоб, якія займаюць высокія пасады ў структурах Рымска-каталіцкай Царквы; у наш час — ганаровы тытул (Ганаровы прэлат Яго Святасці), а таксама пасада асоб, якія ўзначальваюць персанальныя прэлатуры і тэрытарыяльныя прэлатуры.