Паўстанне 1830—1831 гадоў
антырасійскае паўстанне ў Польшчы і навакольных землях / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўстанне ў Царстве Польскім, Беларусі і Літве 1830—1831[1] — узброенае паўстанне на расійскай частцы тэрыторый былой Рэчы Паспалітай за яе аднаўленне ў межах 1772.
Таксама часам называецца Руска-польскай вайной 1830—1831 з-за таго, што баявыя дзеянні з боку паўстанцаў вяліся ад імя Сейма і Урада Царства Польскага. У польскай гістарыяграфіі мае назву Лістападаўскае паўстанне (польск.: Powstanie listopadowe), у сучаснай расійскай — Польскае паўстанне 1830—1831 гадоў (руск.: Польское восстание 1830-1831 годов).