Патрыцыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Патры́цыі (лац.: patricii, ад pater — бацька) у Старажытным Рыме — асоба, якая належала да старажытных рымскіх родаў, якія складалі кіруючы клас і трымалі ў сваіх руках грамадскія землі. У Сярэднявеччы ў германскіх гарадах — асоба, якая належала да заможных бюргерскіх родаў, якія адыгрывалі першынствуючую ролю ў гарадскім самакіраванні.