Пастар
кіраўнік хрысціянскай суполкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пастар (іўр.: רועה, лац.: pastor «пастух» ці «пастыр») — біблейскі тэрмін, які ўказвае на абавязак пастыра клапаціцца пра царкву, гэта значыць паству (алегарычна «статак авечак»). У лютэранскіх абшчынах пастары — гэта людзі, закліканыя для публічнай пропаведзі і здзяйснення таінстваў. Неафіцыйна выкарыстоўваюцца «пастыр» і «пастар» у дачыненні да святароў у каталіцтве і праваслаўі.