Партугальскае царазабойства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Партугальскае царазабойства, таксама Лісабонскае царазабойства (1 лютага 1908 года) — абстрэл партугальскай каралеўскай сям’і на плошчы Лісабона тэрарыстамі-рэспубліканцамі, незадаволенымі палітыкай караля і агульным становішчам у краіне. У выніку інцыдэнту загінулі сам кароль Карлуш I (1863—1908) і яго старэйшы сын герцаг Луіш Філіпэ (1887—1908). Незадаволенасць народа партугальскай манархіяй падагравалася ўжо даўно, на працягу папярэдніх 2-3 дзесяцігоддзяў. Пэўны ўклад у гэты працэс унеслі Брытанскі ўльтыматум 1890 года, рост папулярнасці якабінскіх і рэспубліканскіх ідэй сярод народа, асабліва ў буйных гарадах. Стаўленне да царазабойства ў Партугаліі доўгі час было вельмі неадназначным.