Падраздзяленне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Падраздзяленне — воінскае фарміраванне, якое мае, звычайна, пастаянную арганізацыю і аднародны склад. Арганізацыйная структура, колькасны склад і ўзбраенне падраздзялення вызначаюцца штатамі і табелямі і залежаць ад баявога прызначэння.
Да падраздзяленняў адносяцца: батальён, дывізіён, эскадрылля, рота, батарэя, звяно, баявая частка карабля, узвод, аддзяленне, разлік, экіпаж і інш.
Гл. таксама агульная назва адной з частак ваеннай установы, напрыклад, аддзел або ўпраўленне.