Ордэн Чартапалоху
From Wikipedia, the free encyclopedia
Найстаражытны і найвысакародны ордэн Чартапалоху (англ.: The Most Ancient and Most Noble Order of the Thistle) — рыцарскі ордэн, звязаны з Шатландыяй. Хоць яго першапачатковая дата заснавання дакладна не вядомая, шатландскі кароль Якаў VII (таксама вядомы як англійскі кароль Якаў II) заснаваў сучасны ордэн у 1687. Ордэн складаецца з Суверэна і шаснаццаці Рыцараў і Лэдзі, а таксама некаторай колькасці «экстра»-рыцараў (членаў брытанскай каралеўскай сям'і і замежных манархаў). Толькі сам Суверэн даруе членства ў ордэне; яму ці ёй не раіць урад, як прынята для большасці ордэнаў.
Найстаражытны і найгодны ордэн Чартапалоху | |||
---|---|---|---|
The Most Ancient and Most Noble Order of the Thistle | |||
|
|||
Арыгінальная назва | The Most Ancient and Most Noble Order of the Thistle | ||
Дэвіз | Nemo Me Impune Lacessit (Ніхто не параніць мяне, не параніўшыся сам) | ||
Краіна |
Вялікабрытанія Шатландыя |
||
Тып | Рыцарскі ордэн | ||
Кім уручаецца | манарх Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі[d] | ||
Дата заснавання | 29 мая 1687 | ||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | ордэн Падвязкі | ||
Малодшая | Order of St Patrick[d] | ||
Адпавядае |
Ордэн Падвязкі Ордэн Святога Патрыка; |
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўная эмблема ордэна — чартапалох, нацыянальны сімвал Шатландыі. Дэвіз ордэна Nemo me impune lacessit (лац.: «Ніхто не кране мяне беспакарана»); гэты ж дэвіз змешчаны на Каралеўскім гербе і на некаторых фунтовых манетах. Заступнік ордэна — Святы Андрэй.
Большасць кавалерскіх ордэнаў Вялікабрытаніі пакрывае ўсё каралеўства, але тры найвышэйшыя адносяцца толькі да адной са складальных нацый. Ордэн Чартапалоху, які адносіцца да Шатландыі, другі па парадку старшынства. Яго эквівалент у Англіі, Ордэн Падвязкі, найстарэйшы дакументаваны кавалерскі ордэн у Злучаным каралеўстве, датуецца сярэдзінай XIV стагоддзя. У 1783 быў заснаваны ірландскі эквівалент, Ордэн Святога Патрыка; пасля атрымання незалежнасці большай часткай Ірландыі ордэн застаўся спячым (апошні рыцар памёр у 1974).