Нябесная сфера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нябесная сфера — уяўная сфера з адвольным радыусам, цэнтр якой у залежнасці ад умоў задачы можа знаходзіцца ў пэўным пункце прасторы. Цэнтрам можа быць месца назіранняў, цэнтр Зямлі ці Сонца. Паняцце нябеснай сферы выкарыстоўваецца дзеля вуглавых вылічэнняў, вывучэння ўзаемнага размяшчэння і руху нябесных целаў.