Нержавеючая сталь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нержавеючая сталь, размоўна «нержавейка» — легіраваная сталь, устойлівая да карозіі ў атмасферы і агрэсіўных асяроддзях.
У 1913 годзе Гары Брырлі (англ.: Harry Brearley), які эксперыментаваў з рознымі відамі і ўласцівасцямі сплаваў, выявіў здольнасць сталі з высокім змяшчэннем хрому супраціўляцца кіслотнай карозіі.
Нержавеючыя сталі дзеляць на тры групы:
- Каразійнастойкія сталі — ад іх патрабуецца ўстойлівасць да карозіі ў нескладаных прамысловых і бытавых умовах (з іх можна вырабляць дэталі абсталявання для нафтагазавай, лёгкай, машынабудаўнічай прамысловасці, хірургічныя інструменты, бытавы нержавеючы посуд і тару).
- Цеплатрывалыя сталі — ад іх патрабуецца жарастойкасць — г.зн. устойлівасць да карозіі пры высокіх тэмпературах у моцна агрэсіўных асяроддзях (напр. на хімічных заводах).
- Гарачатрывалыя сталі — ад іх патрабуецца гарачатрывалага — г.зн. добрая механічная трываласць пры высокіх тэмпературах.