Нацыянальны парк Ігуасу (Аргенціна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ігуасу.
Нацыянальны парк Ігуасу́ (ісп.: Parque Nacional Iguazú) — нацыянальны парк у Аргенціне, размешчаны ў дэпартаменце Ігуасу, у паўночнай частцы правінцыі Місьёнес, у аргенцінскім Міжрэччы.
Хуткія факты Ігуасу, Размяшчэнне ...
Ігуасу | |
---|---|
ісп.: Parque Nacional Iguazu | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Аргенціна |
Найбліжэйшы горад | Пуэрта-Ігуасу |
Плошча | 55 000 |
Дата заснавання | 1934 |
Наведвальнасць | 1,5 млн |
Сусветная спадчына | VIII |
Сайт | iguazuargentina.com |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Parque Nacional Iguazú (Нацыянальны парк Ігуасу) |
|
Спасылка | № 303 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Прыродны |
Крытэрыі | vii, X |
Рэгіён | Лацінская Амерыка і краіны Карыбскага басейна |
Уключэнне | 1984 (8-я сесія) |
Закрыць
Парк быў створаны ў 1934 годзе і часткова ўключае адзін з прыродных помнікаў Паўднёвай Амерыкі — вадаспад Ігуасу, акружаны субтрапічнымі джунглямі. На іншым беразе ракі Ігуасу размешчаны бразільскі парк з такой жа назвай (Нацыянальны парк Ігуасу). Абодва паркі абвешчаны аб’ектамі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (у 1984 і 1986 гадах, адпаведна).