Народнікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Народнікі — прыхільнікі грамадска-палітычных ідэй, заснаваных на думцы, быццам бы грамадства можа перайсці да сацыялістычнага развіцця, мінуючы капіталізм. Вучэнне народнікаў узнікла ў другой палове ХІХ ст. у Расіі. Умоўна яго падзяляюць на рэвалюцыйную (М. Бакунін, М. Ішуцін, Г. Нячаеў і інш.) і ліберальную плыні (П. Лаўроў). У 1880-я гг. частка народнікаў на чале з Г. Пляханавым перайшла на сацыял-дэмакратычныя пазіцыі.