Народны пісьменнік Беларусі
ганаровае званне Рэспублікі Беларусь / From Wikipedia, the free encyclopedia
Народны пісьменнік Беларусі — ганаровае званне, што надаецца пісьменнікам, якія стварылі выдатныя творы мастацкай літаратуры і маюць вялікія дасягненні ў развіцці беларускай літаратуры. Уведзена паводле загада Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі ад 27 сакавіка 1956 года, ад 1994 года прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.