Навушнікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Навушнікі (значэнні).
Навушнікі — прылада для персанальнага праслухоўвання музыкі, мовы ці іншых гукавых сігналаў. У камплекце з мікрафонам могуць служыць галаўной гарнітурай — сродкам для вядзення перамоў па тэлефону ці іншаму сродку галасавой сувязі. Акрамя таго, навушнікі выкарыстоўваюцца ў гуказапісвальных студыях для дакладнага кантролю запіснога трэка музычнай кампазіцыі.