Мяжа Чандрасекара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мяжа Чандрасекара — верхняя мяжа масы, пры якім зорка можа існаваць як белы карлік. Калі маса зоркі перавышае гэтую мяжу, то яна становіцца нейтроннай зоркай. Існаванне мяжы было даказана індыйскім астрафізікам Субраманьянам Чандрасекарам. У якасці значэння звычайна бярэцца 1,4 сонечных масы.
Строга кажучы, мяжа Чандрасекара — гэта верхняя мяжа масы халоднага белага карліка, вызначаная ўмовай роўнасці сіл ціску выраджанага электроннага газу і гравітацыі. Значэнне мяжы звычайна пазначаецца сімвалам .