Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мюнхенскі тэхнічны універсітэт (ням.: Technische Universität München, TU München, TUM) — вышэйшая навучальная ўстанова, заснавана ў 1868 годзе, знаходзіцца ў горадзе Мюнхене, з'яўляецца адзіным тэхнічным універсітэтам Баварыі і адной з самых вялікіх вышэйшых навучальных устаноў у Германіі. Універсітэт уваходзіць у аб'яднанне тэхнічных універсітэтаў Германіі TU 9 і з'яўляецца адным з самых прэстыжных ВНУ Германіі.
Хуткія факты Тэхнічны ўніверсітэт Мюнхен (TUM), Арыгінальная назва ...
Тэхнічны ўніверсітэт Мюнхен (TUM) | |
---|---|
ням.: Technische Universität München | |
Арыгінальная назва | ням.: Technische Universität München |
Міжнародная назва | Technical University of Munich |
Дэвіз | At home in Bavaria, successful in the world |
Заснаваны | 1868 |
Тып | дзяржаўны |
Прэзідэнт | Wolfgang A. Herrmann |
Студэнты | >31.000 (2011) |
Размяшчэнне | Мюнхен (Баварыя, Германія) |
Узнагароды |
BigBrotherAwards[d] (2017) |
Сайт | http://www.tum.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Ва ўніверсітэце ажыццяўляецца навучанне па 132 спецыяльнасцях. Разам з тыповымі для тэхнічнага ВНУ факультэтамі тэхнічных і прыродазнаўчых навук існуюць і факультэты эканомікі, спорту і медыцыны.