Мучанік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Му́чанік (стар.-грэч.: μάρτυς, μάρτῠρος — сведка, лац.: martyr — сведка) — чалавек, які зведаў ганенні і/ці прыняў смерць за адмаўленне, прапаведаванне, ці адмову адрачыся ад сваіх рэлігійных ці свецкіх поглядаў. Большасць мучанікаў шануюцца паслядоўнікамі ці нават лічацца святымі, становячыся сімвалам гераічнасці і мужнасці. Мучанікі адыгрываюць значную ролю ў гісторыі рэлігій.
пра святых, якія перанеслі цяжкія пакуты не за веру гл. пакутнікі.
Першамучанік — першы па часе мучанік у якой-небудзь краіне ці сярод якой-небудзь групы людзей.