Мора Дзюрвіля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мора Дзюрві́ля — ускраіннае мора ціхаакіянскага сектара Паўднёвага акіяна, паміж 136° і 148° усходняй даўгаты.
Хуткія факты Мора Дзюрвіля, Размяшчэнне ...
Мора Дзюрвіля | |
---|---|
Размяшчэнне | Антарктыда |
Найбольшая глыбіня | 3610 м |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Закрыць
Абмывае Зямлю Адэлі (Усходняя Антарктыда). Паўднёвая частка мора знаходзіцца ў межах мацерыковай водмелі з глыбінёй менш за 500 м, паўночная — з глыбінёй да 3610 м. Вялікую частку года пакрыта неабсяжнымі льдамі. Шмат айсбергаў. Салёнасць 33,7—33,8 ‰. Адкрыта ў 1914 годзе аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй (1911—1914) пад кіраўніцтвам Д. Моўсана. Названа ў гонар Ж. Дзюмон-Дзюрвіля.