Меч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Меч — від ударнай, сякучай або сякучаколючай зброі блізкага бою ў старажытнасці і сярэднявеччы ў пяхоце і кавалерыі. Складаецца з клінка (звычайна прамога і двухбаковавострага) і дзяржання (з навершам), адасобленага ад клінка крыжавінай.
Папярэднікі мячоў — клінкі на касцяной аснове, у якую ўстаўляліся крамянёвыя ўкладышы (вядомы па знаходках эпохі неаліту ў раёне возера Байкал). Бронзавы мячы з’явіўся ў сярэдзіне 2-га тысячагоддзя да н.э. ў краінах Блізкага Усходу, пазней пашыраны ў Егіпце, Закаўказзі і Заходняй Еўропе; жалезны — у пачатку 1-га тысячагоддзя да н.э. У Еўропе мячы спачатку выкарыстоўвалі ў Старажытнай Грэцыі ў XVI—XII стст. да н.э. (кароткія колючыя і выгнутыя, цяжкія сякучыя). Старажытныя рымляне ўзбройвалі кароткімі мячамі (гладыусамі) пяхоту, доўгімі (спатамі) — конніцу. Найбольш тыповымі ўзорамі еўрапейскіх мячоў былі: гальштацкі, латэнскі, саўрамата-сармацкі, франка-аламанскі, каралінгскі, раманскі. 3 XIII ст. побач з адназахопнымі ўжываліся паўтарачныя, пазней двухзахопныя дзяржанні.