Макс Кенэдзі Хортан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Макс Кенэдзі Хортан (англ.: Max Kennedy Horton; 29 лістапада 1883 — 30 ліпеня 1951) — брытанскі адмірал флоту, падводнік, у Першую сусветную вайну камандзір падводнай лодкі E9, падчас Другой Сусветнай вайны — камандаваў падводнымі сіламі Вялікабрытаніі, затым займаў пасаду камандуючага Заходнімі падыходамі.
Макс Хортан | |
---|---|
Max Kennedy Horton | |
| |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1883(1883-11-29) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня 1951(1951-07-30) (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Вялікабрытанія |
Род войскаў | Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі |
Гады службы | 1898—1945 |
Званне | Адмірал |
Камандаваў |
E9 (1914—1918), падводныя лодкі Вялікабрытаніі (1940—1942), Заходнія падыходы (1942-1945) |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па традыцыі брытанскіх марскіх сем'яў, паступіў на флот у юным узросце: 15 верасня 1898 года, у якасці кадэта на HMS Britannia (Дартмут). У 1903 годзе атрымаў першае афіцэрскае званне сублейтенанта, што адпавядае малодшаму лейтэнанту.
17 лістапада 1942 года Хортан быў прызначаны галоўнакамандуючым Заходнімі падыходамі. Відавочна, у самыя цяжкія месяцы бітвы за Атлантыку Кабінет вырашыў, што змагацца з падводнікамі павінен падводнік, прычым найвядомы. Пры ім канвоям пачалі надаваць так званыя групы падтрымкі, не злучаныя ордарам: па істоце, супрацьлодачныя пошукава-ўдарныя групы. Маючы больш волі манеўру, яны маглі правяраць магчымыя кантакты і пераследваць выяўленыя лодкі. Трэба нагадаць, што такая мера стала магчымая з павелічэннем ліку супрацьлодачных караблёў. Яшчэ ў 1941 годзе яна была б проста няздзейсная. Макс Хортан, як і яго папярэднік, сэр Персі Нобл, лічыцца адным з творцаў перамогі над нямецкімі падводнымі лодкамі.
У 1945 годзе ён па ўласным жаданні выйшаў у адстаўку. У рапарце ён указаў прычыну: «каб даць дарогу маладым афіцэрам». Ужо ў адстаўцы быў узнагароджаны Вялікім крыжам ордэна Лазні і цырыманіяльнай пасадай герольда Ордэна (англ.: King of Arms of the Order of the Bath).
Падчас Другой сусветнай вайны ўзброены траўлер Каралеўскага флоту насіў імя HMS Commander Horton.