Мадэрнізм (архітэктура)
архітэктура / From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з сучаснай архітэктурай.
Не блытаць з са стылем мадэрн.
Архітэктура мадэрнізму — тэрмін, які абагульняе ў сабе некалькі плыняў, стыляў у архітэктуры, якія ўзніклі ў XX стагоддзі і спрабавалі прыўнесці ў архітэктуру рысы імклівага тэхналагічнага развіцця. Таксама самастойна можа лічыцца архітэктурным стылем. Мадэрнізм быў адным з пераважных стыляў архітэктуры XX стагоддзя і захоўвае свае пазіцыі ў XXI стагоддзі.