Ліпеньская рэвалюцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліпеньская рэвалюцыя або Французская рэвалюцыя 1830 года, Другая французская рэвалюцыя, «Тры славутыя дні» — паўстанне ў ліпені 1830 года ў Францыі, якое прывяло да звяржэння Карла X і ўзвядзення на прастол яго «кузена» (фактычна далёкага сваяка) Луі-Філіпа, герцага Арлеанскага. Яна адзначыла пераход ад адной канстытуцыйнай манархіі — рэстаўрацыі Бурбонаў да іншай — Ліпеньскай манархіі, пераход улады ад дому Бурбонаў да яго малодшай галіны, Арлеанскага дому, трыумфам прынцыпу народнага суверэнітэту над прынцыпам боскага права караля, а таксама ўсталяванне ліберальнага рэжыму і канчатковая перамога буржуазіі над зямельнай арыстакратыяй. У сэнсе замежнапалітычным, рэвалюцыя азначала моцны ўдар па прынцыпах Свяшчэннага Саюза. Прычынай рэвалюцыі паслужыла кансерватыўная палітыка караля Карла X, вышэйшай мэтай якога было аднаўленне грамадскіх парадкаў, якія панавалі да Вялікай французскай рэвалюцыі 1789 года. Падчас рэвалюцыі прыхільнікі Бурбонаў зваліся легітымістамі, а прыхільнікі Луі-Філіпа — арлеаністамі.