Лацінская Царква
частка Каталіцкай Царквы, якая аб’ядноўвае яе структуры лацінскіх абрадаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лацінская Царква (Касцёл) — (Царква рымска-каталіцкая, заходняя, рымская) — асноўная назва Царквы каталіцкай лацінскага абраду. Слова «Каталіцкі» паходзіць ад грэчаскага καθολικός — усеагульны; упершыню ў адносінах да Царквы «η Καθολικη Εκκλησία» выкарыстаны каля 110 г. ў лісце святога Ігнація да жыхароў Смірны і замацаваны ў Нікейскім сімвале веры. Каталіцтва з'яўляецца найбольш распаўсюджанай Хрысціянскай канфесіяй, разам з Пратэстанцтвам і Праваслаўем. У 2002 годзе Каталіцкая Царква налічвала 1098 млн вернікаў, што складае каля 18 % насельніцтва свету, займаючы такім чынам, першае месца па колькасці вернікаў у свеце.
Артыкул пра структуры Каталіцкай Царквы лацінскіх абрадаў. Пра больш шырокае паняцце, якое ўключае ў сябе таксама і Усходнія Каталіцкія Цэрквы гл. Рымска-Каталіцкая Царква.