Касцянка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцянка — сакавіты плод раслін з рэзкай дыферэнцыяцыяй слаёў каляплодніка.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Касцянка (значэнні).
Мае ў сабе тонкі скурысты пазаплоднік, сакавіты міжплоднік і адраўнелы ўнутрыплоднік (эндакарпій), які ўтварае костачку, дзе знаходзіцца семя. Аднакасцянка ў вішні, слівы, міндаля, шматкасцянка ў малін, ажын, крушыны (іх плод складаецца з многіх дробных касцянак, якія знаходзяцца на агульным кветаложы). Вядомы сухія касцянкі са скурыстым (міндаль, грэцкі арэх) ці валакністым (какосавая пальма) міжплоднікам.