Камічная опера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камічная опера — опера камедыйнага зместу. Тэрмінам «апера камік» (фр.: opéra comique) вызначаюць менавіта французскія оперы, якія маюць камічную жанравую афарбоўку.
Асноўныя асаблівасці камічнага опернага жанру: гутарковыя дыялогі, рэчытатывы, арыёзнасць і дынамічныя ансамблі, блізкасць да каларытнага народнага тэматызму, больш дэталёвыя, чым на ранніх этапах станаўлення жанру, характарыстыкі персанажаў.
Першыя формы камічнай оперы развіліся ў Італіі ў канцы XVII стагоддзя. У 1730-я гады ў якасці альтэрнатывы опера-серыі з’явіўся новы оперны жанр — опера-буфа. Яна хутка прабралася ў Францыю, дзе стала апера камік, а ў наступным стагоддзі — французскай аперэтай, найбольш дасведчаным выканаўцам якой стаў Жак Афенбах.
Уплыў італьянскіх і французскіх формаў распаўсюдзіўся на іншыя часткі Еўропы. Многія краіны распрацавалі ўласныя жанры камічнай оперы, уключыўшы італьянскі і французскі ўзоры разам са сваімі музычнымі традыцыямі. Прыкладамі з’яўляецца нямецкі зінгшпіль, венская аперэта, іспанская сарсуэла, руская камічная опера, англійская балада і савойская опера, паўночнаамерыканская аперэта і музычная камедыя.