Камарка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кама́рка (ісп.: comarca) — традыцыйная назва рэгіянальнага або лакальнага раёна кіравання, якая выкарыстоўваецца ў частцы Іспаніі, паўднёвай Францыі, Панаме. У Партугаліі і Бразіліі тэрмін камарка (парт.: comarca) выкарыстоўваецца для абазначэння судовай акругі.
- Каталонія - 41 камарка;
- Валенсія - 34 камаркі;
- Балеарскія астравы - 6 камарак;
- Паўночная Каталонія - 5 гістарычных камарак;
- Заходняя паласа - 4 камаркі.