Зоська Верас
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Верас, значэнні.
Зо́ська Ве́рас, сапр.: Людві́ка Анто́наўна Сіві́цкая-Во́йцік (18 (30) верасня 1892, пас. Мяджыбаж, цяпер Лятычаўскі раён, Хмяльніцкая вобласць, Украіна — 8 кастрычніка 1991, Вільнюс) — беларуская пісьменніца і грамадскі дзеяч.
Хуткія факты Зоська Верас, Асабістыя звесткі ...
Зоська Верас | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Людвіка Антонаўна Сівіцкая |
Псеўданімы | Зоська Верас, А.Войцикава, Мама, Мирко, Л.Савицкая і Шара Пташка |
Дата нараджэння | 18 (30) верасня 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1991(1991-10-08) (99 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Антон Міхайлавіч Сівіцкі[d] |
Маці | Эмілія Садоўская[d] |
Муж | Фабіян Гіляравіч Шантыр і Антон Іванавіч Войцік |
Дзеці | Галіна Антонаўна Войцік і Антон Шантыр[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка, перакладчыца, мастачка, дзіцячая пісьменніца, грамадская дзяячка, мемуарыстка, публіцыстка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Удзельніца Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. У Мінску супрацоўнічала з «Беларускай хаткай», працавала ў Мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Ладзіла батлеечныя вечарынкі, спрабавала арганізаваць выданне беларускіх падручнікаў. З 1923 года жыла ў Вільні. Друкавала артыкулы па сельскай гаспадарцы, пчалярству і агародніцтву. У 1980-я гады вакол яе гуртавалася беларуская інтэлігенцыя.