Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржа́ва славе́нцаў, харва́таў і се́рбаў (сербахарв.: Država Slovenaca, Hrvata i Srba/Држава Словенаца, Хрвата и Срба, вымаўл. [dr̩ʒaʋa sloʋenatsa xr̩ʋata i sr̩ba]; славенск.: Država Slovencev, Hrvatov in Srbov, вымаўл. [dərˈʒaʋa sloˈʋentseu̯ xərˈʋatou̯ in ˈsərbou̯]) — кароткатэрміновае дзяржаўнае ўтварэнне, створанае пад канец Першай сусветнай вайны на паўднёвых тэрыторыях Аўстра-Венгрыі[1] з земляў, на якіх пражывалі славенцы, харваты і сербы. Не было прызнана міжнароднаю супольнасцю[2]. Праз месяц па абвяшчэнні дзяржава далучылася да Каралеўства Сербія, шляхам чаго было ўтворана Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў.
Гістарычная дзяржава | |||||
Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў | |||||
---|---|---|---|---|---|
харв.: Država Slovenaca, Hrvata i Srba, сербск.: Држава Словенаца, Хрвата и Срба, славенск.: Država Slovencev, Hrvatov in Srbov | |||||
|
|||||
29 кастрычніка 1918 — 1 снежня 1918
|
|||||
Сталіца | Заграб | ||||
Мова(ы) | славенская, сербскахарвацкая | ||||
Афіцыйная мова | славенская мова і Сербскахарвацкая мова | ||||
Рэлігія | каталіцтва, праваслаўе, сунізм | ||||
Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
Дынастыя | Карагеоргіевічы | ||||
Прэзідэнт | |||||
• | Антон Корашац | ||||
Гісторыя | |||||
• 29 кастрычніка 1918 |
Незалежнасць ад Аўстра-Венгрыі |
||||
• 1 снежня 1918 | Далучэнне да Каралеўства Сербія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сербы, згаданыя ў назве новаабвешчанай дзяржавы, жылі не толькі ўласна ў Каралеўстве Сербія, жывучы таксама побач з харватамі і славенцамі ў некаторых рэгіёнаў Аўстра-Венгрыі, а менавіта ў Босніі і Герцагавіне, Харватыі-Славоніі (поўнач і паўночны захад сучаснае Харватыі), а таксама ў Далмацыі (уключна з чарнагорскім Прымор'ем). Ва ўлік дзяржавы не трапілі такія землі як Чарнагорыя або Ваяводзіна (разам з Банатам, Бочкаі і Бараньяй)[3][4].