Дзяды (паэма)
паэма / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяды́ (польск.: Dziady) — цыкл рамантычных драм Адама Міцкевіча, апублікаваных у 1822—1860 гадах. Складаецца з чатырох частак:
- «Дзяды (частка II)» — 1822
- «Дзяды (частка IV)» — 1822
- «Дзяды (частка III)» — 1832
- «Дзяды (частка I)» — 1860, няскончаная
Пачаткова Міцкевіч напісаў I, II, III і IV часткі, аднак апублікаваў толькі дзве часткі (II и IV), якія паводле месца напісання атрымалі назву «віленска-ковенскія». Пад уражаннямі ад паўстання 1830 года Міцкевіч, знаходзячыся ў Дрэздэне, напісаў і апублікаваў III частку, якая атрымала «дрэздэнскіх Дзядоў». Няскончаны рукапіс I часткі быў знойдзены толькі пасля смерці аўтара.