Дамініканская Рэспубліка
астраўная краіна ў Паўночнай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дамініка́нская Рэспу́бліка (ісп.: República Dominicana [reˈpublika dominiˈkana]) — дзяржава ў Карыбскім басейне, займае ўсходнюю частку вострава Гаіці і некаторыя прылеглыя астравы. Плошча тэрыторыі — 48,4 тыс.кв.км. Пік Дуартэ — вышэйшая кропка вострава Гаіці і ўсёй Вэст-Індыі. Насельніцтва — 10,7 млн чалавек; 73 % — метысы і мулаты, 16 % — белыя, 11 % — негры. Сталіца — Санта-Дамінга (2,8 млн чалавек). На тэрыторыі сучаснай Дамініканскай рэспублікі Калумб заснаваў першую калонію ў Новым Свеце (1493). Да 1821 года пад назвай Санта-Дамінга з’яўлялася калоніяй Іспаніі. Дзяржаўная мова — іспанская. Рэлігія — каталіцтва. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — 27 лютага (1844). Грашовая адзінка — дамініканскае песа. Першая па аб’ёме ВУП дзяржава Карыбскіх астравоў. У 2014—2017 — лідар па тэмпах росту ВУП у Амерыцы. Найбольш папулярная для турыстаў краіна Антыльскіх астравоў. Самыя папулярныя забавы — дайвінг і круглагадовая гульня ў гольф.
| |||||
Дэвіз: «Dios, patria, libertad (Бог, айчына, свабода)» | |||||
Гімн: «Quisqueyanos valientes» | |||||
Дата незалежнасці | 27 лютага 1844 (ад Гаіці) | ||||
Афіцыйная мова | іспанская | ||||
Сталіца | Санта-Дамінга | ||||
Найбуйнейшы горад | Санта-Дамінга | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | Луіс Абінадэр | ||||
Дзярж. рэлігія | Каталіцызм | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 128-я ў свеце 48 730 км² 1,6 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 10,7 млн чал. (85-я) 227 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$174 млрд (72-ы) $17 500 | ||||
Валюта | Дамініканскае песа | ||||
Інтэрнэт-дамен | .do | ||||
Код ISO (Alpha-2) | DO | ||||
Код ISO (Alpha-3) | DOM | ||||
Код МАК | DOM | ||||
Тэлефонны код | +1-809, 1-829 | ||||
Часавыя паясы | -4 |