Гімн Грузіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тавісуплеба (груз. თავისუფლება, «Свабода») — дзяржаўны гімн Грузіі, адзін з галоўных дзяржаўных сімвалаў Грузіі, нароўні з сцягам і гербам, з красавіка 2004 г. пасля бяскроўнай «рэвалюцыі ружаў», у выніку якой улада перайшла ад Эдуарда Шэварнадзэ да Міхаіла Саакашвілі. Музыка ўзята з дзвюх опер Захарыя Паліяшвілі (1871—1933) — «Даісі» («Змярканне») і «Абесалом і Этэры», аўтар тэксту — сучасны грузінскі паэт Давід Маградзэ, які выкарыстаў цытаты з вершаў грузінскіх паэтаў-класікаў — Акакія Цэрэтэлі, Грыгола Арбеліяні і Галактыёна Табідзэ.