Грузінская Дэмакратычная Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грузі́нская Дэмакраты́чная Рэспу́бліка (груз. საქართველოს დემოკრატიული რესპუბლიკა, трансл. Sakartvelos Demokratiuli Respublika) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала ў перыяд з мая 1918 года па люты 1921 года на тэрыторыі сучаснай Грузіі.
Гістарычная дзяржава | |||||
Грузінская Дэмакратычная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
груз. საქართველოს დემოკრატიული რესპუბლიკა | |||||
|
|||||
Гімн: დიდება («Дзідэба») | |||||
1918 — 1921
|
|||||
Сталіца | Тыфліс | ||||
Мова(ы) | грузінская | ||||
Афіцыйная мова | грузінская мова | ||||
Грашовая адзінка | Манеці | ||||
Плошча | (1919) 107 600 | ||||
Насельніцтва | 2 500 000 | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Кіраўнік урада | |||||
• {{{год_кіраўніка1}}} | Ной Рамішвілі (першы) | ||||
Гісторыя | |||||
• 26 мая 1918 | абвешчана | ||||
• 11—25 лютага 1921 | ліквідавана | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Створаная ў выніку роспуску Закаўказскай Федэрацыі, якая ў сваю чаргу ўзнікла ў выпадку распаду Расійскай імперыі пасля рэвалюцыі 1917 года ў краіне.
Мела граніцы з Кубанскай Народнай Рэспублікай і Горскай рэспублікай (на поўначы), Асманскай імперыяй і Арменіяй (на поўдні), а таксама з Азербайджанам (на паўднёвым усходзе). Плошча дзяржавы складала прыблізна 107 600 км², з'яўляючыся амаль у 1,5 разы большай за сучасную Грузію (69 700 км²). Насельніцтва налічвала прыкладна 2 500 000 чал.
Сталіца рэспублікі — горад Тбілісі, дзяржаўнай мовай з'яўлялася грузінская. Абвешчаная 26 мая 1918 года ў выніку роспуску Закаўказскай Федэрацыі, якая ўключала дадаткова Арменію і Азербайджан.
З прычыны сталых унутраных і знешніх праблем дзяржава не здолела супрацьстаяць уварванню расійскай Чырвонай арміі, з-за чаго была ліквідавана з лютага па сакавік 1921 года, стаўшы Грузінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай.