Готы
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Готы (значэнні).
Го́ты (гоцк.: 𐌲𐌿𐍄𐌰𐌽𐍃, Gutans, лац.: Gothi, Got(h)ones, стар.-грэч.: Γότθοι) † — германскі народ II—IX стагоддзяў, які да VIII стагоддзі адыгрываў значную ролю ў гісторыі Еўропы. Гэта былі германскія плямёны, верагодна, скандынаўскага паходжання, якія гаварылі на ўсходнегерманскай гоцкай мове (для якой біскуп Ульфіла ў IV стагоддзі распрацаваў гоцкую пісьменнасць). У першыя стагоддзі нашай эры яны прарабілі шлях са Швецыі да Чорнага мора і ракі Дунай, дасягнуўшы самых аванпостаў Рымскай імперыі.