Герб СССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны герб СССР — афіцыйная эмблема Савецкай дзяржавы. Герб СССР зацверджаны Канстытуцыяй СССР (ст. 143) і ўяўляе сабой выяву сярпа і молата на фоне зямнога шару, у промнях сонца і ў абрамленні каласоў, з надпісам на мовах саюзных рэспублік: «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!». У верхняй частцы гербу — пяціканцовая зорка.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, тлумачыць яго так: збольшага вычытаў, але патрабуе пільнейшай вычыткі, ТРЭБА спраўдзіць ініцыялы і прозвішчы ўсіх згаданых асоб. |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Герб СССР | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 1923 |
Шчыт |
візантыйскі, блакітны, стылізаваны пад глобус |
Шчытатрымальнікі |
залатыя каласы пшаніцы |
Заснаванне | 6 ліпеня 1923 |
Дэвіз |
Пралетары ўсіх краін, яднайцеся! |
Іншыя элементы | залатое ўзыходнае сонца, над глобусам чырвоная зорка; чырвоная стужка з залатым дэвізам |
Выкарыстанне | да 1992 (са зменамі ў дызайне) |
Дзяржаўны герб СССР сімвалізаваў аснову агульнанароднай дзяржавы — саюз рабочых і сялян, добраахвотнае аб’яднанне раўнапраўных саюзных рэспублік у адзінай саюзнай дзяржаве, раўнапраўе сацыялістычных нацый, і выяўляе ідэю інтэрнацыянальнай салідарнасці народаў СССР з працоўнымі ўсіх краін.
Мацерыкі на гербе выяўлены светла-карычневымі, дэвізы — залатымі літарамі па чырвонай стужцы. Серп і молат на гербе ўвасабляюць новую ўладу і мірную працу; каласы — жыццяздольнасць дзяржавы, росквіт; сонца — святло ідэй кастрычніцкай рэвалюцыі, крыніцу сілы савецкай дзяржавы, светлую будучыню; чырвоная зорка — пралетарскі інтэрнацыяналізм і барацьбу працы з капіталізмам на пяці кантынентах; а залатая аблямоўка зоркі — водбліск агню рэвалюцыі.