Гальфстрым
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гальфстры́м (ад англ.: gulf stream — цячэнне з заліва) — цёплае марское цячэнне ў Атлантычным акіяне. Працягам Гальфстрыма з’яўляецца Паўночна-Атлантычнае цячэнне. З-за Гальфстрыма краіны Еўропы, што прылягаюць да Атлантычнага акіяна, адрозніваюцца больш лагодным кліматам, у адрозненне ад рэгіёнаў на аналагічнай геаграфічнай шыраце: масы цёплай вады грэюць паветра, што праходзіць над імі, а заходнія ветры пераносяць яго на Еўропу.
Хуткія факты Гальфстрым, Названа ад ...
Гальфстрым | |
---|---|
Названа ад | Мексіканскі заліў |
Знаходзіцца на беразе вадаёма | Атлантычны акіян |
Дата адкрыцця | 1512 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць