Вікіпедыя:Пераклад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пераклад артыкулаў з іншых моўных раздзелаў Вікіпедыі — патрэбная дзейнасць. Калі вы ведаеце некалькі моў, пераклад артыкулаў можа быць добрай магчымасцю далучыцца да развіцця Вікіпедыі. Разам з тым, пры перакладзе трэба трымацца пэўных правіл.
Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Сцісла: Смела перакладайце артыкулы ў беларускі раздзел Вікіпедыі з тых моў, якія добра ведаеце, спасылайцеся на арыгінальны артыкул і яго версію на старонцы размоў новастворанага артыкула, або давайце спасылку на яго ў апісанні праўкі. Глядзіце, каб артыкул быў пацверджаны крыніцамі. Калі карыстаецеся праграмамі або службамі машыннага перакладу, абавязкова старанна правярайце атрыманы такім чынам пераклад. |
У Вікіпедыі для ўсіх артыкулаў адзіныя правілы і крытэрыі якасці, незалежна перакладзены артыкул або арыгінальны. Акрамя таго, перакладны артыкул можа развівацца ўдзельнікамі без сувязі з пазнейшымі праўкамі арыгінальнага артыкула. Для чытачоў Вікіпедыі ўсе артыкулы паказваюцца аднолькава, незалежна арыгінальныя яны або перакладныя. Таму, перакладаючы артыкул, стаўцеся да тэксту з такой самай пільнасцю і ўважлівасцю, як і да ўласнага арыгінальнага тэксту. Імкніцеся, каб перакладзены тэкст успрымаўся так сама натуральна, як арыгінальны беларускі тэкст артыкула.