Вышаградскія могілкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышаградскія могілкі (чэшск.: Vyšehradský hřbitov) — могілкі ў Празе ў гістарычным раёне Вышаград пры царкве Св. Пятра і Паўла. З XIX стагоддзя могілкі сталі месцам пахавання амаль 600 найбуйнейшых фігур чэшскага нацыянальнага адраджэння. Галерэя могілкавых пластык і надмагілляў, створаных лепшымі скульптарамі таго часу (І. В. Мысльбек, Ф. Білек, Б. Кафка, О. Шпаніель і іншыя). Тэрыторыя могілак падзелена на 15 сектараў.
Славутасць | |
Вышаградскія могілкі | |
---|---|
| |
50°03′54″ пн. ш. 14°25′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Чэхія |
Горад | Прага |
Дата заснавання | 1869 |
Стан | Дзеючыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ва ўсходняй частцы могілак знаходзіцца магільны склеп Сла́він (чэшск.: Slavín) — агульная магіла мужчын і жанчын, якія ўславілі сваімі справамі чэшскі народ. Славін узнік у 1889—1893 гадах па праекце архітэктара Антаніна Віела (чэшск.: Antonín Wiehl). Сімвалам Славіна стаў цэнтральны помнік з фігурай крылатага генія Радзімы. Скульптурнае афармленне з'яўляецца творам Іозефа Маўдзера (чэшск.: Josef Mauder).