Верш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Верш (стар.-грэч.: ὁ στίχος) — невялікі па аб’ёме, завершаны па думцы і форме лірычны або ліра-эпічны твор, напісаны вершаванай мовай. У вершы знаходзяць адлюстраванне з’явы і падзеі рознага характару (драматычныя, трагічныя, камічныя і г. д.), выяўляюцца адносіны аўтара да гэтых падзей. За шматвяковы перыяд існавання паэзія выпрацавала цэлую сістэму вершаваных жанраў (ода, эпіграма, сатыра, элегія і інш.). Багаты, разнастайны верш і па форме. Ён карыстаецца рознымі відамі рытму, гукавой арганізацыі, архітэктонікі, паэтычнага сінтаксісу, тропаў, валодае своеасаблівай інтанацыяй, кампазіцыйнымі сродкамі.