Верхні Горад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́рхні Го́рад, Высо́кі Ры́нак, Высо́кае Ме́ста — гістарычны раён Мінска, размешчаны на ўзгорку. Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасці былі езуіцкі калегіум з касцёлам Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, гарадская ратуша, гасціны двор, манастыр базыльянаў з царквой Святога Духа, кляштары бернардзінак з касцёлам Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, бернардзінцаў з касцёлам Святога Язэпа, дамініканцаў з касцёлам Святога Тамаша Аквінскага, францішканцаў з касцёлам Святога Антонія і бенедыкцінак з касцёлам Святога Войцеха, палацы Пшаздзецкіх, Сапегаў і Радзівілаў.
На поўнач ад Высокага Рынка месцяцца Нізкі Рынак і Цёмныя Крамы, на ўсход — Валокі Полацкія, на поўдзень — Новае Места, на захад — Земляны Вал.