Верталёт
аэрадынамічны лятальны апарат / From Wikipedia, the free encyclopedia
Верталёт — аэрадынамічны лятальны апарат, які валодае ўласцівасцю рабіць узлёт і пасадку па вертыкалі, завісаць у паветры і перамяшчацца ў любым кірунку. Неабходныя для палёту пад’ёмная сіла і цяга ствараюцца адным ці некалькімі апорнымі вінтамі (прапеллерамі), якія круцяцца рухавіком (рухавікамі).
Аналагічны апарат з безматорнымі апорнымі вінтамі называецца аўтажырам або гірапланам.