Ваенная дактрына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асноўны артыкул: Ваенная справа
Ваенная дактрына — дэкларацыя (дактрына) і палітыка дзяржавы ў галіне абароны. Гэта сістэма афіцыйных поглядаў і палажэнняў, якая ўстанаўлівае напрамак ваеннага будаўніцтва, падрыхтоўкі дзяржавы і ўзброеных сіл да вайны, спосабы і формы яе вядзення. Асноўныя палажэнні ваеннай дактрыны складаюцца і змяняюцца ў залежнасці ад палітыкі і грамадскага ладу, узроўню развіцця прадукцыйных сіл, новых навуковых дасягненняў і характару чаканай вайны.