Бінарны файл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бінарны (двайковы) файл — у шырокім сэнсе: паслядоўнасць адвольных байтаў. Назва звязаны з тым, што байты складаюцца з біт, гэта значыць з двайковых (англ.: binary) лічбаў.
У вузкім сэнсе слова двайковыя файлы супрацьпастаўляюцца тэкставым файлам. Пры гэтым з пункту гледжання тэхнічнай рэалізацыі на ўзроўні апаратуры, тэкставыя файлы з'яўляюцца асобным выпадкам бінарных файлаў, у шырокім значэнні слова пад вызначэнне «бінарны файл» падыходзіць любы файл.
Часта бінарнымі файламі называюць выканальныя файлы і сціснутыя даныя, аднак некарэктна так абмяжоўваць гэты тэрмін.