Берагавыя хрыбты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Берагавыя хрыбты (англ.: Pacific Coast Ranges — у Канадзе, англ.: Pacific mountain system — у ЗША) — самы заходні ланцуг горных хрыбтоў, якія працягнуліся ўздоўж узбярэжжа Паўночнай Амерыкі ад Аляскі да цэнтральнай Мексікі.
Берагавыя хрыбты | |
---|---|
англ. Pacific Coast Ranges | |
41°52′ пн. ш. 123°23′ з. д.HGЯO | |
Краіны | |
Горная сістэма | Кардыльеры |
Плошча | 977 500 км² |
Даўжыня | 4 222 км |
Шырыня | 2 314 км |
Найвышэйшая вяршыня | Гара Уітні |
Вышыня | 4418 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Берагавыя хрыбты з’яўляюцца часткай горнай сістэмы Кардыльеры. Хрыбты працягнуліся ўздоўж ўзбярэжжа Ціхага акіяна на 7240 км у ЗША, на 1600 км па Канадзе і 1300 км па Мексіцы. Хрыбты складаюцца з васьмі асноўных частак, з поўначы на поўдзень: Берагавы хрыбет (Брытанская Калумбія), горы вострава Ванкувер і астравоў Каралевы Шарлоты, Каскадныя горы (дзеляцца на Паўночныя, Сярэднія і Паўднёвыя), Горы Алімпік, Берагавыя хрыбты Вашынгтона і Арэгона, Горы Кламат, Берагавыя хрыбты Каліфорніі, Папярочныя Хрыбты. Часта ў склад Берагавых хрыбтоў уключаюць і горы Сьера-Невада.