Барджыгін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Барджыгін («сінявокія» ці «шэры воўк»; халха-мангольская мова: Боржигин; кітайская мова: 博爾濟吉特; піньін: Bó'ěrjìjítè) — напаўлегендарны старажытнаалтайскі род (абок), які паходзіць ад Буртэ-Чыно (жыў у III ст., пасяліўся ў Хэнтэі (цэнтральна-ўсходняя Манголія) ля гары Бурхан-Халдун). Ад шлюбу Дабун-Мэргэна з Алан-гаа пайшлі пяць мангольскіх (Бэлгунут, Бугунут, Хатагін, Салджыут, уласна Барджыгін) і чатыры айрацкія роды (плямёны). З роду Барджыгін пасля вылучыліся шматлікія вядомыя роды, такія як Барулас, Урууд, Мангуд, Тайджыут, Чанос, Кіят і іншыя. Заснавальнікам роду Кіят быў Хабул-хан, першы агульнамангольскі хан, прадзед (элэнчэг) Чынгісхана. Унук Хабул-хана Есугэй-багатур заснаваў род Кіят-Барджыгін. Найменне роду, мабыць, тлумачыцца тым, што менавіта ў Есугэя і яго нашчадкаў выявіўся характэрны выгляд Барджыгінаў. Усе нашчадкі Есугэя, у тым ліку і яго сын Чынгісхан, належалі да роду Кіят-Барджыгін.
Пры гэтым, усе роды якія вылучыліся былі па стаўленні да роду Барджыгінн косткай (ясун) і складалі разам з ім велізарны экзагамны род, шлюбы ўнутры якога былі забаронены.
Прадстаўнікі роду дагэтуль карыстаюцца пашанай сярод манголаў, нягледзячы на тое, што за часы камуністычнага рэжыму шмат іх роду было вынішчана, а ўжыванне родавага наймення было забаронена да 1997, што стала прычынай страты памяці пра сваіх продкаў.