Балтыйскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Балтыйскія мовы — моўная група, асобная галіна індаеўрапейскіх моў.
У наш час існуюць жывыя балтыйскія літоўская і латышская мовы, якія адрозніваюцца багаццем розных дыялектаў. Асабліва вылучаюцца жамойцкі дыялект літоўскай і латгальскі дыялект латышскай моў. Агульная колькасць носьбітаў у наш час — каля 4,7 млн чал., галоўным чынам у Літве і Латвіі, а таксама ў суседніх рэгіёнах Польшчы, Расіі (Калінінградская вобласць) і паўночным захадзе Беларусі (Гродзенская вобласць). На літоўскай і латышскай мовах гавораць таксама латышы і літоўцы ў дыяспары (Паўночная і Паўднёвая Амерыка, Еўропа, Аўстралія).