Алект
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гай Алект (лац.: Gaius Allectus) — рымскі імператар-узурпатар мяцежнай Брытаніі ў 293—296 гадах. Алект быў скарбнікам самаабвешчанага імператара Брытаніі Караўзія. У 293 годзе Алект забіў Караўзія пасля таго, як той прайграў у бітве пры Булоне. Асноўныя сілы Алект засяродзіў на поўдні вострава, каб абараніцца ад нападу Канстанцыя Хлору. Кіраваў выключна як тыран. У 296 годзе Канстанцый Хлор і яго прэфект Асклепіядот узялі па флатыліі і высадзіліся ў Брытаніі. Частка флоту павярнула назад, але войска Асклепіядота прарвалася да ўзбярэжжа. Алект сустрэў свайго праціўніка з войскам, але быў разбіты і загінуў падчас уцёкаў.
Хуткія факты Гай Алект, Рымскі імператар (узурпатар) ...
Гай Алект | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Gaius Allectus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Караўзій | ||||||
Пераемнік | Канстанцый I Хлор | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць |
296(0296) |
||||||
Дзейнасць | суверэн | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць