Халіфат Абасідаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Халіфат Абасідаў, таксама Абасіды або Багдадскі халіфат — феадальная дзяржава з цэнтрам на землях Блізкага Усходу. Існавала ў 750—945. Сталіца — Багдад (з 762). Кіроўная дынастыя Абасідаў.
Гістарычная дзяржава | |||
Абасідскі халіфат | |||
---|---|---|---|
العبّاسيّون | |||
|
|||
750 — 1258
|
|||
Сталіца |
Дамаск (750—762) Багдад (762—836) Самара (836—892) Багдад (892—1258) |
||
Мова(ы) | арабская | ||
Афіцыйная мова | арабская | ||
Рэлігія | іслам | ||
Грашовая адзінка | gold dinar[d] і Дырхем | ||
Плошча |
|
||
Форма кіравання | Тэакратыя | ||
Дынастыя | Абасіды | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У час найбольшай магутнасці ў склад дзяржавы ўваходзілі сучасныя Ірак, Іран, значная частка Закаўказзя і Сярэдняй Азіі, Заходняя Аравія, Сірыя з Палесцінай, Егіпет і Паўночная Афрыка. Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, жывёлагадоўля, рамесніцтва — ткацтва, гарбарства, вырабы са скуры, металаапрацоўка, ювелірная справа. Вёўся пастаянны гандаль з народамі Усходняй Еўропы, Інданезіі, Кітая, Індыі. Зямля была пераважна дзяржаўнай уласнасцю, частка яе перадавалася феадалам у часовае карыстанне як плата за вайсковую службу, з часам гэтыя ўладанні пераходзілі ў спадчыну.
Розны ўзровень эканамічнага развіцця краін, што ўваходзілі ў дзяржаву, неіснаванне моцных эканамічных і этнічных сувязяў паміж асобнымі вобласцямі паспрыялі ўзмацненню адасобненых уладанняў, якія паступова ператвараліся ў самастойныя дзяржавы — Ідрысідаў у Марока, Аглабідаў у Іфрыкіі і інш. Захоп Багдада (945) Буідамі фактычна скончыў існаванне дзяржавы Абасідаў.
У выніку распаду халіфату была ўтворана дзяржава Саманідаў.